Ва ўстанове адукацыі завяршыўся першы этап конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”, у якім прынялі ўдзел 3 педагогі гімназіі. На працягу тыдня педагогі праводзілі адкрытыя ўрокі, на якіх дэманстравалі свой вопыт работы, уменні, талент. Педагогі прадставілі метадычныя распрацоўкі вучэбных заняткаў (тэхналагічныя карты), матэрыялы з вопыту педагагічнай дзейнасці. На суд журы было прадстаўлена і эсе "Я настаўнік".
Пераможцам першага этапу конкурсу стала Дарашкевіч Жанна Уладзіміраўна, настаўнік англійскай мовы.
Пажадаем ёй поспехаў у другім этапе!