Падведзены вынікі ХХVI рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці вучняў "Калядная зорка". На выставу было прадстаўлена больш за 500 індывідуальных і калектыўных творчых работ з усіх куткоў краіны. Работы выкананы ў розных відах і тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці: выцінанка, мастацкая саломка, лозапляценне, мастацкі роспіс, кераміка, бяроста, вышыўка, ткацтва, габелен і інш. Аўтарскія лялькі, мяккія цацкі , навагоднія касцюмы, сувеніры і падарункі да Новага года з розных матэрыялаў - можна было ўбачыць на выставе. Сярод пераможцаў і вучні нашай гімназіі, падрыхтаваныя таленавітымі педагогамі:
намінацыя "Беларуская зіма" (узроставая катэгорыя 11-13 гадоў) - 3 месца - работа "Марозная раніца" - Драніца Аляксандра, Фомкіна Дзіяна, студыя "Натхненне", педагог - Меранкова Іна Барысаўна;
намінацыя "Зімовы спорт" (узроставая катэгорыя 11-13 гадоў) - 3 месца - работа "Катанне на санках" - Небышынец Тамара, узорны аматарскі калектыў мастацкай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Захапленне", педагог - Дзядкова Людміла Мікалаеўна.
Віншуем гімназістаў і іх педагогаў і жадаем далейшых поспехаў!