ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: +375177772096
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Пераможцы конкурсу "Я - даследчык"

27.01.2023
Пераможцы конкурсу "Я - даследчык"

26 студзеня 2023 года на базе беларускамоўнай гімназіі № 2 праведзены раённы конкурс даследчых работ дзяцей  малодшага школьнага ўзросту "Я - даследчык". Была арганізавана работа 4 секцый: «Гуманітарныя веды», «Матэматыка, фізіка, тэхніка, робататэхніка», «Прыродазнаўства (жывая прырода)», «Прыродазнаўства (нежывая прырода)». На конкурс было прадстаўлена 57 работы з 36 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Нашы малодшыя школьнікі сталі не проста ўдзельнікамі гэтага конкурса, але і прынеслі дыпломы ў капілку дасягненняў гімназістаў:

Лукашык Мікіта, вучань IV "В" класа - Дыплом І ступені ў секцыі «Матэматыка, фізіка, тэхніка, робататэхніка» (навуковы кіраўнік - настаўнік матэматыкі Мурашка Юлія Яўгеньеўна)

Наталевіч Валерыя, вучаніца IV "А" класа - Дыплом ІІІ ступені ў секцыі «Прыродазнаўства (жывая прырода)» (навуковы кіраўнік - настаўнік пачатковых класаў Жылко Ала Уладзіміраўна)

Віншуем нашых юных даследчыкаў і іх настаўнікаў і жадаем далейшых поспехаў у даследчай дзейнасці! 

Версия сайта для слабовидящих