Вучні Барысаўскага раёна прынялі ўдзел у раённым этапе 52-га міжнароднага маладзёжнага конкурсу сачыненняў эпісталярнага жанру на тэму: «Уявіце, што вы супергерой, і ваша місія – зрабіць усе дарогі па ўсім свеце больш бяспечнымі для дзяцей. Напішыце ліст каму-небудзь, растлумачыўшы, якія звышздольнасці вам запатрабуюцца для выканання вашай місіі». На конкурс былі прадстаўлены 44 работы з 21 установы адукацыі Барысаўскага раёна. Сярод пераможцаў - наша гімназістка.
Дыплом 1 ступені - Корнева Любоў Дзянісаўна, настаўнік - Падколзіна Жанна Паўлаўна.
Віншуем Любу і яе настаўніка і жадаем поспехаў на абласным этапе.