ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: +375177772096
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Перамогі юных навукоўцаў

19.09.2020
Перамогі юных навукоўцаў

19 верасня 2020 года адбыўся першы (раённы) этап рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару


19 верасня 2020 года адбыўся першы (раённы) этап рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару. 5 работ вучняў гімназіі былі прадстаўлены ў розных секцыях. Па выніках работы журы гімназісты атрымалі дыпломы: Корнева Паліна, Х “А” клас у секцыі “Беларуская мова і літаратура” (кіраўнік – Падколзіна Жанна Паўлаўна) – дыплом І ступені, Сівакова Яна, ХІ “А” клас і Дарашкевіч Улада, ХІ “А” клас у секцыі “Руская мова і літаратура” (кіраўнік – Афонская Вольга Уладзіміраўна), – дыплом

І ступені, Драніца Валерыя, ХІ “А” клас у секцыі “Біялогія” (кіраўнік – Хаецкая Вольга Віктараўна) – дыплом ІІ ступені, Дземеш Марыя, ХІ “Б” клас у секцыі “Замежныя мовы (англійская)” (настаўнік – Лук’янава Вольга Валянцінаўна) Дыплом ІІІ ступені. Вучняў чакае другі (абласны) этап конкурсу работ даследчага характару. Пажадаем ім поспехаў.

Версия сайта для слабовидящих