Вучні гімназіі прынялі ўдзел у VII Міжнароднай вочна-завочнай навукова-практычнай канферэнцыі вучняў «СВЕТ МАІХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ» (г.Навакузнецк). Мэта канферэнцыі заключаецца ў стымуляванні цікавасці вучняў школ да навукова-даследчай дзейнасці; развіцці іх творчага, навуковага, практыка-арыентаванага мыслення, выяўленні адораных і таленавітых вучняў. Удзельнікамі канферэнцыі стала больш за 560 вучняў 1-11 класаў, а таксама студэнтаў 1-2 курсаў з Расіі, Беларусі, Малдовы. Вучні нашай гімназіі сталі лепшымі сярод лепшых:
Лукашык Мікіта, вучань IV класа у секцыі "Свет маіх даследаванняў па фізіцы і хіміі" (І - 4 класы) атрымаў дыплом ІІ ступені (кіраўнік - Мурашка Юлія Яўгеньеўна)
Асвецімская Дар'я, вучаніца ХІ класа у секцыі "Свет маіх даследаванняў па рускай мове (5-11 класы) атрымала дыплом ІІ ступені (кіраўнік - Афонская Вольга Уладзіміраўна).
Віншуем нашых навукоўцаў і іх кіраўнікоў жадаем поспехаў!