З 27 па 31 сакавіка 2023 г. у Рэспубліцы Беларусь праходзіў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па 18 вучэбных прадметах. На заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды Мінскую вобласць прадстаўлялі 199 вучняў. Пераможцамі заключнага этапа стаў 71 чалавек. Сярод іх - вучань ІХ "В" класа гімназіі № 2 - Веракса Арсеній, які атрымаў Дыплом ІІ ступені па вучэбным прадмеце "Біялогія" . Калектыў гімназііі шчыра віншуе Арсенія и Вольгу Віктараўну Хаецкую і жадае моцнага здароўя і далейшых поспехаў! Ганарымся вамі!