У перыяд з 27 па 31 сакавіка 2023 г. праведзена Рэспубліканская інтэрнэт-алімпіяда па пытаннях выбарчага права. Арганізатарамі інтэрнет-алімпіяды з'яўляліся Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны інстытут адукацыі. У I туры алімпіяды прынялі ўдзел 806 навучэнцаў X-XI класаў. Для ўдзелу ў II туры журы вызначыла 401 вучня. Пераможцамі Рэспубліканскай інтэрнэт-алімпіяды па пытаннях выбарчага права вызначаны 22 вучні, сярод якіх - вучаніца ХІ класа Русак Дар'я, якая атрымала Дыплом ІІ ступені (настаўнік - Анатолій Станіслававіч Забароўскі)!
Віншуем Дашу і Анатолія Станіслававіча! Поспехаў і перамог!