Атрадненскае ўпраўленне Міністэрства адукацыі і навукі Самарскай вобласці, Саюз грамадскіх арганізацый «Усерасійскі маладзёжны цэнтр АЛІМП», Цэнтр развіцця адукацыі Расійскай акадэміі адукацыі ў чарговы раз сталі арганізатарамі правядзення XVII Адкрытай Міжнароднай навукова-даследчай канферэнцыі маладых даследчыкаў (старшакласнікаў і студэнтаў) «Адукацыя. Навука. Прафесія». Мэтай канферэнцыі з'яўляецца стварэнне матывацыі развіцця інтэлектуальных і творчых здольнасцей адораных старшакласнікаў і студэнтаў і фарміраванне ў моладзі, навыкаў даследчай дзейнасці. У канферэнцыі, якая праходзіла ў Іркуцку 13-14 лютага 2023 года, прынялі ўдзел вучні VIII-ХІ класаў, студэнты ўстаноў пачатковай, сярэдняй і вышэйшай прафесійнай адукацыі з розных рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі і краін бліжняга замежжа. Фармат канферэнцыі прадугледжваў і абарону праектаў у анлайн-рэжыме рэальнага часу. Вучаніца ХІ класа ДУА “Беларускамоўная гімназія № 2 г.Барысава” Асвяцімская Дар'я прадстаўляла навукова-даследчую работу “Если нукаем, то со смыслом? (функциональный потенциал ну как дискурсивного маркера”) у секцыі “Лінгвістыка рускамоўная” (навуковы кіраўнік – Афонская Вольга Уладзіміраўна) і была ўзнагароджана Дыпломам III ступені.
Шчыра віншуем Дашу і жадаем поспехаў у даследчай дзейнасці!