7 красавіка 2023 года на базе Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў ХХV Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці "Выратавальнікі вачыма дзяцей". У рамках мерапрыемства для ўдзельнікаў была арганізавана экскурсія ў Рэспубліканскі адукацыйны цэнтр бяспекі. Па выніках Рэспубліканскага агляду-конкурсу 5 вучняў ад Мінскай вобласці атрымалі дыпломы і памятныя падарункі. Сярод іх - Лазерка Аляксандр, вучань ІХ "В" класа гімназіі, які заняў 2-е месца ў намінацыі "Апавяданне" (кіраўнік - Афонская Вольга Уладзіміраўна).
Віншуем Аляксандра і жадаем поспехаў і новых перамог!