Вучыць і выхоўваць - як "маланка" на куртцы: абодва бакі зацягваюцца адначасова
і моцна марудлівым рухам замка - творчай думкі. Вось гэтая злучальная думка і ёсць галоўнае ва ўроку»
Я.Ільін
Адным з актуальных аспектаў адукацыйнага працэсу ў 2022/2023 навучальным годзе з'яўляецца рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу кожнага вучэбнага прадмета, што садзейнічае дасягненню вучнямі асобасных адукацыйных вынікаў, да якіх адносяцца: сфарміраванасць маральных каштоўнасных арыентацый на аснове прынятых у грамадстве правіл, норм паводзін у інтарэсах чалавека, сям'і, нацыі і дзяржавы (патрыятызм, грамадзянскасць, павага да абаронцаў Айчыны, закону і правапарадку, чалавека працы і старэйшага пакалення, беражлівыя адносіны да гісторыка-культурнай спадчыны і традыцый беларускага народа, гатоўнасць і здольнасць да ўзаемаразумення, дыялогу і супрацоўніцтва, патрэба ў самарэалізацыі і самаўдасканаленні, імкненне да бесперапыннай адукацыі і прафесійнага самавызначэння на аснове ўліку сваіх магчымасцей, здольнасцей і інтарэсаў, імкненне кіравацца правіламі аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага прыродакарыстання, прытрымліванне прынцыпаў здаровага ладу жыцця.
30 снежня ў гімназіі адбылося пасяджэнне педагагічнага савета па тэме “Выхаваўчы патэнцыял вучэбных прадметаў як сродак фарміравання асобы вучня: праблемы, знаходкі, рашэнні”. Педсавет адкрыў дырэктар гімназіі Забароўскі А.С., які акрэсліў яго мэты і задачы. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Афонская В.У. выступіла па тэме “Выхаваўчы патэнцыял вучэбных прадметаў як фактар асобаснага развіцця вучняў”. Аб практыцы рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў педагогамі гімназіі расказала намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Прыгажонак І.Г.. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Касценіч С.В. вызначыла асноўныя аспекты па тэме “Далучэнне малодшых школьнікаў да культурнай спадчыны свайго краю на ўроках і ў пазаўрочнай дзейнасці”. Педагагічны мікс (панарама вопыту) быў прадстаўлены настаўнікамі Кудрэвіч І.С. (“Змест і магчымасці выкарыстання кнігі “Беларусь – наша Радзіма. Падарунак прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі першакласніку”), Касцюкевіч Н.У. (“Эфектыўныя падыходы да дасягнення мэт выхавання на ўроках рускай літаратуры: гендэрнае і сямейнае выхаванне”), Хаецкай В.В. ("Выхаваўчы патэнцыял вучэбнага прадмета “Біялогія” як сродак фарміравання і развіцця метапрадметных кампетэнцый вучняў). Усе выступленні былі цікавымі і пазнавальнымі: педагогам гімназіі было прапанавана і ўставіць прапушчаныя словы ў афарызмы аб выхаванні, і пазнаёміцца з магчымасцямі выкарыстання кнігі “Беларусь – наша Радзіма. Падарунак прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі першакласніку”, і паразважаць аб сямейным выхаванні на і пошуку сапраўднага героя, і нават праз гульню паспрабаваць вырашыць экалагічныя праблемы сучаснасці. Педагогі ўстановы былі актыўнымі суразмоўцамі, выказвалі свае меркаванні, уносілі прапановы.