Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Педагагічны савет “Прафарыентацыйная работа як асноўны фактар паспяховай сацыялізацыі асобы выпускніка”

31.10.2024
Педагагічны савет “Прафарыентацыйная работа як асноўны фактар паспяховай сацыялізацыі асобы выпускніка”

Прафесійнае самавызначэнне чалавека пачынаецца яшчэ ў дзяцінстве, калі ў дзіцячай гульні дзіця прымае на сябе розныя прафесійныя ролі і праігрывае звязаныя з ім паводзіны. Заканчваецца яно ў раннім юнацтве, калі ўжо неабходна прыняць рашэнне, якое паўплывае на ўсё далейшае жыццё чалавека.

31 кастрычніка ў гімназіі прайшоў педагагічны савет “Прафарыентацыйная работа як асноўны фактар паспяховай сацыялізацыі асобы выпускніка”.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Прыгажонак Ірына Генадзьеўна вызначыла асноўныя напрамкі прафарыентацыйнай работы, прынцыпы, этапы і формы  арганізацыі прафарыентацыйнай работы ў гімназіі.

Аб прафарыентацыйнай рабоце ў пачатковых класах расказала настаўнік пачатковых класаў Жылко Ала Уладзіміраўна. Цікавым стала правядзенне анкетавання сярод вучняў 2-4 класаў “Прафесіі ў жыцці”, з вынікамі якога пазнаёміла прысутных Ала Уладзіміраўна..

Настаўнік матэматыкі Мурашка Юлія Яўгеньеўна расказала аб арганізацыі прафарыентацыйнай работы на ўроках матэматыкі і ў пазаўрочны час.

Ва ўмовах рыначнай эканомікі прафарыентацыйная работа ва ўстановах адукацыі павінна насіць не дапаможны характар, а быць накіравана на вырашэнне праблем, звязаных з будучым працаўладкаваннем выпускнікоў.

 

Версия сайта для слабовидящих