8 красавіка ў рамках педагагічнага марафона "Выхоўваючы, навучаючы, развіваючы - фарміруем будучыню" ў гімназіі прайшоў круглы стол па тэме "Штучны інтэлект як сродак дапамогі настаўніку".
Сучасная адукацыя сутыкаецца з рознымі праблемамі: рост колькасці вучняў у класах, недахоп часу на індывідуальную працу, а таксама патрэба ў эфектыўным выкарыстанні новых інфармацыйных тэхналогій. У такіх умовах штучны інтэлект (ШІ) становіцца не толькі інструментам, але памочнікам для педагогаў.
Так дзякуючы ШІ можна ствараць адаптыўныя праграмы пад узровень і запатрабаванні вучняў. Пры дапамозе ШІ можна аўтаматычна праводзіць ацэнку вучняў, складаць статыстыку і даваць рэкамендацыі па далейшай працы. Інструменты штучнага інтэлекту дапамагаюць ствараць інтэрактыўныя і гульнявыя фарматы навучання. Гэта часам павышае матывацыю вучняў для актыўнага ўдзелу ў вучэбным працэсе. І адно з самых зручных для настаўнікаў - гэта магчымасць ШІ генераваць дадатковыя навучальныя матэрыялы, дапамагаць у тлумачэнні складаных пытанняў.
Удзельнікі круглага стала абмеркавалі ўсе "за" і "супраць" выкарыстання ШІ ў сучасным адукацыйным працэсе, пазнаёміліся з такімі платформамі, як Canva (дапамога ў стварэнні візуальных матэрыялаў), Kahoot!(інструмент для віктарын і гейміфікаваных заняткаў), Copilot, MagicSchool, Шедеврум.
Штучны інтэлект адкрывае велізарныя магчымасці для настаўнікаў, дазваляючы больш эфектыўна і творча працаваць. Гэта не замена педагогу, а надзейны партнёр, які дапамагае зрабіць навучальны працэс цікавым і выніковым.