27 і 28 красавіка на базе Лошніцкай гімназіі вучні Х класа групы педагагічнай накіраванасці на чале з дырэктарам гімназіі Анатоліем Станіслававічам Забароўскім удзельнічалі ў ІІІ Адкрытай канферэнцыі вучняў педагагічных класаў «Педагагічны клас – праект магчымасцяў». У канферэнцыі прынялі ўдзел установы адукацыі Барысаўскага, Крупскага, Смалявіцкага раёнаў і г.Жодзіна.
27 красавіка канферэнцыя прайшла ў дыстанцыйным фармаце адкрыты Хакатон, з выкарыстаннем методыкі SMART педагогі і вучні прадставілі вопыт работы класаў педагагічнай накіраванасці. "Чат-бот", "Медыяперфоманс", "Рэч у фокусе", "Крэатыўныя інструменты ў працы педагога-псіхолага" – сапраўдны феерверк паспяховых практык. Таксама на базе Лошніцкай гімназіі адбыўся дыялог Безфармату "Хто ты - педагог года?". У ім прынялі ўдзел лаўрэаты і пераможцы абласных конкурсаў прафесійнага майстэрства - 2023 «Настаўнік года Мінскай вобласці».
28 красавіка стартаваў другі дзень канферэнцыі, дзе вучні і педагогі наведалі розныя майстар-класы, на якіх даведаліся шмат новага для выкарыстання ў сваёй будучай прафесіі.
Але правядзенню канферэнцыі папярэднічала вялікая работа: вучні стваралі відэакейсы і лагатыпы, рыхтавалі партфоліа, прымалі ўдзел у своеасаблівай дыстанцыйнай алімпіядзе.
Па выніках канферэнцыі нашы вучні прынеслі дыпломы ў скарбонку гімназіі:
Конкурс відэакейсаў "Наш педагагічны клас-праект" - дыплом ІІІ ступені (Іванова Паліна, Цітавец Дар'я, Паламарчук Ангеліна);
Конкурс "Vакол партфоліа" - дыплом ІІ ступені (Кулікоўская Уладзіслава);
Конкурс лагатыпаў "Педагагічны клас - праект магчымасцяў" - дыплом ІІ ступені (Усцін Лізавета, Іванова Паліна);
Дыстанцыйны конкурс "Vакол педагагічнай прафесіі" - 3 дыпломы пераможцаў (Басацкая Яўгенія, Сцяпурка Яна, Вайцяховіч Валерыя).
Вынікі канферэнцыі яшчэ раз пацвердзілі: стварэнне педагагічных класаў - карысны вопыт і старт для тых, хто ў будучыні звяжа сваё жыццё з прафесіяй настаўніка.
Выказваем удзячнасць вучням, якія дапамагалі ў падрыхтоўцы да конкурса: Млявай Дар'е, Русак Дар'е і Юданавай Віялеце, а таксама класнаму кіраўніку Х класа Каллаур Алесе Анатольеўне.