Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Памяць і боль зямлі Барысаўскай

02.02.2023
Памяць і боль зямлі Барысаўскай

У 2021 годзе Генеральная пракуратура РБ распачала крымінальную справу па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд. У ходзе расследавання адкрыліся сотні, тысячы новых фактаў зверстваў, здзейсненых на беларускай зямлі.

Вучні ІХ-х класаў гімназіі наведалі Барысаўскі аб’яднаны музей, дзе азнаёміліся з экспазіцыяй “Памяць на крыві”, прысвечанай генацыду жыхароў Барысаўскага раёна. Дырэктар музея Лілія Вязовіч расказала пра акупацыю Барысаўскага раёна, падпольныя і партызанскія арганізацыі супраціўлення, подзвігі звычайных барысаўчан. Асобную ўвагу яна звярнула на месцы знішчэння мірных жыхароў – гета і лагераў смерці, дзе загінулі звыш 33 тысяч чалавек.

У 2017 годзе на тэрыторыі вайсковай часткі па праспекце Рэвалюцыі пачаліся раскопкі вязняў “Шталага 382”. За тры месяцы дасталі з зямлі астанкі дзвюх тысяч чалавек. Лілія Пятроўна падрабязна расказала пра арганізацыю раскопак, ідэнтыфікацыю астанкаў, перапахаванне, пошук сваякоў.

Увогуле, вучні былі ўражаны дадзенай экскурсіяй і атрымалі інфармацыю для разважанняў.

Версия сайта для слабовидящих