21.12.22 прадстаўнікі ААТ «Барысаўскі завод агрэгатаў» на чале з намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце, кадрах і сельскай гаспадарцы Бурко Юрыем Пятровічам, старшынёй прафкама Левіным Уладзімірам Яўгеньевічам у рамках навагодняй рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" перадалі гімназістам салодкія падарункі і запрашэнні ў дзіцячую забаўляльную студыю "Абібокі" на бясплатнае наведванне гульнявой пляцоўкі. Выказваем шчырыя словы падзякі нашым шэфам за аказаную дапамогу і стварэнне святочнага настрою!