Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Мы памятаем: сустрэча ў дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15.02.2023
Мы памятаем: сустрэча ў дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Штогод 15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У гэты дзень у 1989 годзе апошняя калона савецкіх войскаў пакінула тэрыторыю Афганістана. Дзевяць гадоў і пяцьдзесят адзін дзень працягваліся жорсткія бітвы ў чужым краі. У неймаверна цяжкіх умовах баявога жыцця, кожную гадзіну падвяргаючыся смяротнай небяспекі, савецкія салдаты захоўвалі вернасць воінскаму і чалавечаму абавязку. З 1979 па 1989 гады ў Афганістане праходзілі службу больш за 30 тысяч ураджэнцаў Беларусі. З іх 771 чалавек загінуў, 12 лічацца без вестак прапаўшымі, больш за паўтары тысячы атрымалі раненні, 718 сталі інвалідамі. Цяпер у нашай краіне пражываюць каля 20 тысяч воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Афганістана.

У гэты дзень, каб пакланіцца подзвігу герояў-«афганцаў», нашых землякоў, якія склалі галовы ў жорсткіх баях «за рэчкай», дакрануцца да суровай праўды тых падзей, якія сталі ўжо гісторыяй, наведалі музей Афганскай вайны вучні Лошніцкай гімназіі. Яны разам з нашымі гімназістамі сталі і ўдзельнікамі сустрэчы з  воінам-інтэрнацыяналістам, прадстаўніком “Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане”, Чарнічкіным Аляксандрам Васільевічам.
Пасля прагляду дакументальнага фільма аб вайне ў Афганістане, Аляксандр Васільевіч расказаў гімназістам аб сваёй службе і  воінскім вопыце. У сваёй прамове ён згадаў пра важнасць спорту і здаровага ладу жыцця ў станаўленні будучага абаронцы айчыны, а таксама пра вялікія магчымасці сучаснай моладзі.

У вучняў гімназіі ўзнікла шмат пытанняў да Аляксандра Васільевіча:  як уладкоўвалі свой побыт салдаты? як ставіліся да савецкай арміі мясцовыя жыхары? ці даводзілася ўдзельнічаць у перастрэлках? якая ўзнагарода самая важная? Аляксандр Васільевіч адказаў на ўсе пытанні, пажадаў гімназістам мірнага неба над галавой і разам з вучнямі зрабіў фота на памяць.

Гэта сустрэча - не толькі напамін аб той вайне, яна як пажаданне маладым, каб помнілі, каб ведалі - вайна не павінна паўтарыцца! 

 

 

Версия сайта для слабовидящих