Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Місія выканана, або Займальны адпачынак у лагеры "Спадчына"

06.11.2022
Місія выканана, або Займальны адпачынак у лагеры "Спадчына"

Восеньскі лагер “Спадчына” з дзённым знаходжаннем дзяцей з'яўляецца, з аднаго боку,  формай арганізацыі вольнага часу дзяцей рознага ўзросту, полу і ўзроўню развіцця, з другога - прасторай для аздараўлення, фізкультурна-спартыўнага развіцця, мастацка-эстэтычнай творчасці, грамадзянска-патрыятычнага, экалагічнага і сацыяльнага выхавання дзіцяці.

Асноўная мэта работы аздараўленчага лагера - стварэнне ў перыяд восеньскіх канікул аптымальна спрыяльных умоў для адпачынку дзяцей школьнага ўзросту, іх аздараўлення і ўключэння ў творчую, інтэлектуальную, праектна-даследчую дзейнасць, фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, актыўнай жыццёвай пазіцыі і жыццёвых каштоўнасцей. 

У нашым лагеры абраны праект "Лабараторыя дзяцінства. Місія выканальная" з грамадзянска-патрыятычнай, экалагічнай тэматыкай.

У змене 40 чалавек, дзеці падзелены на 3 атрада "Кіслата", "Малекула", "220 Вольт", якія спаборнічалі паміж сабой. Усіх дзяцей чакалі вясёлыя гульні ў атрадах і на свежым паветры, часта смешныя, але цікавыя прыгоды і выпрабаванні, спартландыі, конкурсы малюнкаў, а таксама цікавыя і пазнавальныя экскурсіі: у бібліятэку № 6, экалагічны цэнтр, у Палац культуры на цыркавое прадстаўленне «Летуценнікі». Вучні педагагічнага класа правялі адкрыццё лагернай змены, дзе пазнаёмілі рабят з канцэпцыяй лагернай змены і яго эмблемай.

Больш падрабязную інфармацыю па днях жыцця ў нашым лагеры можна паглядзець па спасылцы

https://docs.google.com/presentation/d/e/2PACX-1vSVBv3ZqXYx6P6kMW5SCa7QmjIS7e4pTFV_QZCcokGaXHvvmP7PemuIadCXuycDoluW4O2gW77NOT2J/embed?start=true&loop=true&delayms=5000

Версия сайта для слабовидящих