ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: +375177772096
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Кастынг вядучых падкаст-шоў!

17.02.2023
Кастынг вядучых падкаст-шоў!

Кастынг вядучых падкаст-шоў!


Кастынг вядучых падкаст-шоў? А што такое падкаст?

Усё проста! Падкаст - гэта запісаны загадзя аўдыяфайл, які можа праслухаць кожны карыстальнік інтэрнэту ў зручны для яго час. Падкасты падобныя на радыёперадачы, з той толькі розніцай, што радыёперадачы ідуць у прамым эфіры, а падкасты карыстальнік выбірае і слухае калі жадае.

Гімназія запускае свой падкаст пра гімназістаў і для гімназістаў! Для гэтага нам вельмі патрэбны вядучыя! Калі ты ўмееш прыгожа размаўляць, валодаеш беларускай мовай і адчуваеш у сабе патэнцыял стаць журналістам, то табе неабходна наведаць 24.02.2023 кастынг вядучых падкаст-шоў!

Запрашаюцца юнакі і дзяўчаты 8-11 класаў. На кастынгу вам трэба будзе пераадолець шэраг выпрабаванняў:

1. Хатняе заданне. Умееце прыгожа расказваць вершы? Можаце паўтарыць маналог Гамлета? А можа вы майстар стэндапа? Ёсць нагода паказаць нам свае таленты! Неабходна за 3 хвіліны прадэманстраваць суддзям загадзя падрыхтаваны матэрыял.

2. Імправізацыя! Пакажыце, як вы ўмееце працаваць у нестандартных сітуацыях!

А што пасля? Пасля таго, як будуць выбраны вядучыя, кожны тыдзень мы будзем запісваць новыя падкасты!

24.02.2023 «Кастынг вядучых падкаст-шоў».

Час і месца будуць паведамлены пазней!

Падрабязнасці можна даведацца ў класных кіраўнікоў і ў кабінеце 321.

Рэгістрацыя на кастынг - https://forms.gle/1KnMMLdFYBf1mP4fA

Версия сайта для слабовидящих