Кожны год напярэдадні Раства і Новага года, у гімназіі праходзіць святочны канцэрт "Калядная зорка". Не стаў выключэннем і гэты год. 23 студзеня вучні гімназіі і педагогі эстэтычнага накірунку падарылі гасцям цудоўныя творчыя нумары. Незабыўны настрой усім прысутным у зале дарылі як сольныя выканаўцы, так і ансамблі. Сваім майстэрствам як заўсёды здзівілі і парадавалі харэаграфічныя і музычныя калектывы. Святочная атмасфера, сюрпрызы, знаёмыя мелодыі і прэм'еры – гэта толькі малая частка таго, што адбывалася гэтым вечарам на сцэне. У зале і на сцэне было па-хатняму цёпла, светла і вельмі ўтульна. Святочны канцэрт, безумоўна, стане адным з самых запамінальных падзей 2022 года. І доказ таму – захапленне публікі.