Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Калейдаскоп педагагічных ідэй: раённае вучэбна-метадычнае аб'яднанне

25.02.2023
Калейдаскоп педагагічных ідэй: раённае вучэбна-метадычнае аб

24 лютага 2023 года на базе ДУА "Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава" прайшло раённае вучэбна-метадычнае аб'яднанне настаўнікаў выяўленчага мастацтва і настаўнікаў, якія выкладаюць вучэбны прадмет "Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)" у форме "калейдаскопа педагагічных ідэй". Тэма сустрэчы "Фарміраванне асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў у працэсе засваення імі зместу вучэбнага прадмета "Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)" з дапамогай разнастайных прыёмаў і метадаў пазнавальнай, мастацка-творчай дзейнасці". Забароўскі Анатолій Станіслававіч, дырэктар ДУА "Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава", пазнаёміў удзельнікаў сустрэчы з гісторыяй развіцця гімназіі, Ржэўцкая Марыя Мікалаеўна, старшыня РВМА адкрыла пасяджанне. У рамках навукова-метадычнага блока па тэме семінара выступіла Белавусава Алена Уладзіміраўна, настаўнік пачатковых класаў.

У ходзе метадычнай каруселі настаўнікі пачатковых класаў Буяк Людміла Віктараўна, Самцэвіч Аксана Аляксееўна, Старычонак Алеся Раманаўна прадставілі вопыт выкарыстання адукацыйных тэхналогій на метапрадметных уроках па вучэбным прадмеце "Выяўленчае мастацтва". Вялікую прафесійную цікавасць выклікалі выступленні Зуёнак Таццяны Логінаўны па тэме “Фарміраванне асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый на ўроках па вучэбным прадмеце “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)” і Гуцянскай Галіны Міхайлаўны па тэме "Выкарыстанне медыяадукацыйных прыёмаў на ўроках "Выяўленчае мастацтва" як сродак фарміравання асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый". У рамках прадстаўленага вопыту педагагічнай дзейнасці ўдзельнікі пасяджэння змаглі прыняць актыўны ўдзел у абмеркаванні дадзенага пытання і пабываць у ролі вучняў, апрабаваць прадстаўленыя разнастайныя прыёмы і метады пазнавальнай і мастацка-творчай дзейнасці.

Вафіна Вольга Мікалаеўна, кіраўнік гімназічнага вучэбна метадычнага аб’яднання настаўнікаў эстэтычнай накіраванасці, і Дзядкова Людміла Мікалаеўна, настаўнік мастацкіх дысцыплін, прадставілі свой вопыт па тэме «Праектная дзейнасць у пазакласнай рабоце па дэкаратыўна-прыкладной творчасці і мастацкай дзейнасці». Гіро Ірына Генадзьеўна і Фядосава Вольга Іванаўна, настаўнікі пачатковых класаў, правялі майстар-клас па вырабе пралескі з паперы «Весною небо уж дышало…». 

 

 

 

 

Версия сайта для слабовидящих