З 23 па 25 лістапада 2022 года ў чацвёрты раз прайшоў форум «Інарэгіён-2022». Свой першы дзень працы ён пачаў у Барысаве, а два наступныя дні яго ўдзельнікаў прымалі ў Жодзіне і Салігорску. Галоўная мэта ініцыятывы — развіццё інавацыйнага патэнцыялу Мінскай вобласці і падтрымка міжрэгіянальных сувязей па фарміраванні інтэлектуальнага капіталу на месцах. Агульныя намаганні ўстаноў адукацыі, буйных прадпрыемстваў і арганізацый накіраваны на вызначэнне механізмаў інавацыйнага росту рэгіёна, стварэнне ўмоў для падрыхтоўкі практыка-арыентаваных спецыялістаў, паляпшэнне кадравага складу і тэхналагічнай аснашчанасці розных галін, а таксама падтрымку маладзёжнай тэхнічнай творчасці. Форум "Інарэгіён" - пляцоўка для дыялогу навукі, вытворчасці, студэнцкай і навучэнскай моладзі. Прэзентаваць навукова-тэхнічныя дасягненні, абмяняцца вопытам, наладзіць дзелавыя кантакты прыехалі прадстаўнікі прадпрыемстваў, адукацыі і навукі. Для навучэнцаў і студэнтаў форум - магчымасць не толькі азнаёміцца з тым, як развіваецца прамысловасць, але і заявіць аб сабе, прадставіўшы свае стартапы. Нашы гімназісты наведалі форум і былі ў захапленні ад прэзентацый прадпрыемстваў роднага горада.
--