"Для тых, у чыё жыццё гульня ўварвалася аднойчы і назаўжды".
Завяршыўся Барысаўскі рэгіянальны чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях сезона 2022/2023. Выніковая гульня прайшла 15 красавіка на базе ДУА "Сярэдняя школа №8 г. Барысава". Удзел у ёй прынялі 15 каманд ювеналаў і 11 каманд юніёраў з устаноў адукацыі раёна. Свае сілы знаўцы спрабавалі ў гульнях «Свая гульня» і «Што? Дзе? Калі?» Па выніках пяці заліковых гульняў сярод ювеналаў у гульні “Што? Дзе? Калі?” каманда "Искатели" нашай гімназіі (Лазерка Аляксандр - капітан каманды, Антаневіч Ульяна, Веракса Арсеній, Прус Канстанцін, Серакоў Максім, Цэдрык Ксенія) заняла 3 прызавое места. У «Сваёй гульні» каманда заняла ганаровае 2 месца. Кіраўнік каманды - Вольга Пятроўна Наталевіч.
Рабяты гуляюць з V класа. Гуляюць з задавальненнем, з поўнай самааддачай, радуюцца перамогам і аналізуюць памылкі. У наступным годзе яны пераходзяць у апошнюю, вышэйшую, катэгорыю"юніёры".
Віншуем рабят з перамогай, жадаем не спыняцца на дасягнутым выніку і заўсёды імкнуцца наперад.І, безумоўна, поспехаў у новым сезоне!