Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Фіналіст конкурса "Я знаю" вучыцца ў беларускамоўнай гімназіі

03.04.2023
Фіналіст конкурса "Я знаю" вучыцца ў беларускамоўнай гімназіі

"Бясконца можна глядзець на тры рэчы: як цячэ вада, як гарыць полымя і як адказваюць на пытанні  ўдзельнікі тэлепраекта", - такімі словамі распачаў 24 выпуск шостага сезона тэлепраекта "Я знаю!" тэлевядучы Георгій Калдун. Белтэлерадыёкампаніяй і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ужо шосты год рэалізуецца сумесны тэлевізійны праект "Я знаю!". Ён уяўляе сабой інтэлектуальную шоу-віктарыну для вучняў і закліканы знайсці смелых, ініцыятыўных і знаходлівых школьнікаў у нашай краіне. Менавіта ў гэтым выпуску праекта прымаў удзел вучань ХІ класа Канашэвіч Павел. 
Самыя складаныя пытанні школьнай праграмы, пазітыўная атмасфера, бясконцае хваляванне, цудоўныя вядучыя Юлія Перцова і Георгій Калдун - гэта тое, што сапраўды пакінула незабыўныя ўспаміны ва ўдзельнікаў шоу-праграмы. Наш Павел дастойна прайшоў усе чатыры туры гульні, увайшоў у фінал і ў выніку стаў другім.

Версия сайта для слабовидящих