ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: +375177772096
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Дзень роднай мовы ў гімназіі

21.02.2023
Дзень роднай мовы ў гімназіі

… Не, я не супраць розных іншых моў,

Але мне роднай смак заўсёды мілы.

І я – падданы беларускіх слоў,

Тых, да якіх Радзіма прычасціла.

                            Н. Гальпяровіч

Прыгожая, мілагучная, блізкая да сэрца. Гэтыя словы пра яе, пра нашу беларускую мову.  І ў Міжнародны  Дзень роднай мовы, які адзначаецца ў свеце 21 лютага,  вучні 11 класа на чале з дырэктарам гімназіі Анатоліем Станіслававічам Забароўскім прынялі ўдзел і напісалі рэспубліканскую дыктоўку "Беларусь - краіна-мара". Гэтае мерапрыемства правёў Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Падзея стала выдатнай магчымасцю для кожнага не толькі праверыць веды, але і дакрануцца да нацыянальнай культуры.Тэкст дыктоўкі падабраны спецыяльна да Года міру і стваральнай працы, у ім паказана прыгажосць Беларусі. Да Міжнароднага дня роднай мовы ў гімназіі была арганізавана выстава, прысвечаная творам беларускіх пісьменнікаў. На перапынках была праведзены акцыя “Цяпло роднага слова”, на якіх дэманстраваліся беларускамоўныя відэаролікі, мультфільмы, гучалі песні на роднай мове. 

 

Версия сайта для слабовидящих