Штогод 15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, бо ў гэты дзень у 1994 годзе была прынятая першая Канстытуцыя суверэннай Беларусі.
Канстытуцыя замацоўвае канстытуцыйны лад, асновы дзяржавы і грамадства, становішча ў ім асобы, асноўныя правы, свабоды і абавязкі грамадзян, прынцыпы выбарчай сістэмы, парадак фарміравання дзяржаўных органаў, іх кампетэнцыю і ўзаемадзеянне, фінансава-крэдытную сістэму.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26.03.1998 г. Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь устаноўлены як дзяржаўнае свята