18 лютага, напярэдадні Дня абаронца Айчыны, у гімназіі адбылося традыцыйнае штогадовае спартыўнае свята паміж камандай вучняў і ваеннаслужачых 740 зенітна-ракетнага палка.
У актыўнай і яскравай барацьбе прайшлі эстафеты на выяўленне самых хуткіх, інтэлектуальны тур, перацягванне каната і матч па міні-футболе.
У выніку 1 месца ў спартландыі занялі госці, а ў футбольным матчы нашы юнакі перамаглі з лікам 7:3!!! У цэлым вынік спаборніцтваў - нічыя! Перамагла дружба паміж гімназіяй і арміяй. Зарад бадзёрасці, аптымізму і добрага настрою атрымалі ўсе: і госці, і гаспадары, і балельшчыкі.
Пасля спаборніцтваў салдаты наведалі музей Афганскай вайны, дзе для іх правялі экскурсію. Госці былі ўражаныя музеем і яго экспанатамі. Больш за ўсё ўвагі салдаты надалі макетам зброі і мін, якія знаходзяцца ў музеі.
Пасля экскурсіі адбылося сумеснае чаяванне. Па выніку сустрэчы былі ўручаны дыпломы аб удзеле ў мерапрыемстве, а салдаты выступілі з прапановай запрасіць іх у наступным годзе, каб яны змаглі ўзяць рэванш у міні-футболе!