3 мая 2023 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Рэспубліканскай інтэрнет-алімпіяды па пытаннях выбарчага права.
Сярод іх і вучаніца ХІ класа нашай гімназіі Русак Дар'я (настаўнік - Забароўскі Анатолій Станіслававіч).
З прывітальнымі словамі да прысутных звярнуліся Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь І. У. Карпенка і Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь А. І. Іванец, якія і ўручылі ўзнагароды і падарункі пераможцам.
Пасля цырымоніі ўзнагароджання адбыўся адкрыты дыялог вучняў са Старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь І. В. Карпенка і Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь А. І. Іванцом, падчас якога рабяты змаглі задаць пытанні Ігару Васільевічу і Андрэю Іванавічу і атрымаць на іх падрабязныя адказы.
Таксама для вучняў і настаўнікаў былі арганізаваны экскурсіі па Нацыянальнай бібліятэцы, Музею кнігі і Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку.