13 лютага ў гімназіі прайшло ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў аб пастаноўцы на воінскі ўлік юнакам, якім споўнілася 16 гадоў. На ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі ваенны камісар Барысаўскага і Крупскага раёнаў палкоўнік Валерый Віктаравіч Раманоўскі, начальнік аддзела прызыву на ваенную службу падпалкоўнік Юрый Анатольевіч Бурчык, старшыня Барысаўскай раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў, палкоўнік у адстаўцы Наталенка Анатоль Мікалаевіч і ўдзельнік вайны ў Афганістане, прадстаўнік “Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане” Чарнічкін Аляксандр Васільевіч.
Госці звярнуліся да гімназістаў з заклікам шанаваць слаўныя традыцыі мінулага, беражліва ставіцца да памяці подзвігаў нашых ветэранаў, быць гатовымі ў час небяспекі ўстаць на абарону нашай Айчыны. Дырэктар гімназіі Анатолій Станіслававіч Забароўскі таксама павіншаваў юнакоў і ўрачыста ўручыў прыпісныя пасведчанні.