Сёння ў гімназіі прайшоў адзіны ўрок інфармавання, прысвечаны гадавіне Хатынскай трагедыі. Кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню, Дакука Сяргей Іванавіч, распавёў вучням пра палітыку нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі, а таксама пра іх злачынствы супраць мірных жыхароў. Пасля вучні паглядзелі дакументальны фільм пра мемарыяльны комплекс Хатынь.