11.02.2023 у гімназіі быў праведзены бацькоўскі сход для законных прадстаўнікоў вучняў ІX, XІ класаў. На сходзе выступіў дырэктар гімназіі Анатолій Станіслававіч Забароўскі, які давёў да бацькоў інфармацыю аб асаблівасцях правядзення выпускной кампаніі 2023; умовах прыёму вучняў у Х клас, арганізацыі профільнага навучання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023/2024 годзе. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Вольга Уладзіміраўна Афонская расказала аб выпускных экзаменах для вучняў ІХ класаў, правядзенні ЦЭ і ЦТ для вучняў ХІ класаў, асаблівасцях паступлення ў ВНУ на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Педагог-псіхолаг Яна Сергееўна Сіцько выступіла з інфармацыяй па тэме "Як бацькам дапамагчы ў прафесійным самавызначэнні дзіцяці". Найважнейшая задача гэтага этапу - дапамагчы дзіцяці разабрацца ў сваіх прафесійных інтарэсах і схільнасцях, моцных і слабых баках сваёй асобы. Аказваючы дапамогу падлетку ў выбары прафесіі, трэба дапамагчы яму пазбегнуць тыповых памылак. Яна Сяргееўна пазнаёміла прысутных з псіхалагічнымі практыкаваннямі-трэнінгамі па выбары прафесіі ў жыцці, з некаторымі прыёмамі падтрымкі дзяцей у гэтым выбары.