8 красавіка 2023 г. у горадзе Маскве адбыўся II (фінальны) этап X Міжнароднага конкурсу праектна-даследчых работ школьнікаў, студэнтаў і педагагічных работнікаў устаноў адукацыі «Прызма — 2023». Ён праводзіўся ў рэжыме анлайн-канферэнцыі на платформе Teams.
Мэта конкурсу - прад'яўленне шырокай грамадскасці лепшых узораў праектна-даследчых работ школьнікаў і педагогаў, сумесных праектаў і даследаванняў вучняў, бацькоў і педагагічных работнікаў; стварэнне міжрэгіянальнай сеткавай праектна-даследчай школы. Заснавальнікамі і арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца дзяржаўная бюджэтная агульнаадукацыйная ўстанова горада Масквы "Школа № 1551", Самарскі дзяржаўны сацыяльна-педагагічны універсітэт, Расійскі універсітэт дружбы народаў, Асацыяцыя Некамерцыйных Адукацыйных Арганізацый Рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі (АсНООР).
Штогод запар у конкурсе прымаюць удзел і вучні беларускамоўнай гімназіі № 2 г.Барысава. Вучаніца ХІ класа Асвецімская Дар'я з навукова-даследчай работай удзельнічала ў секцыі "Гуманітарная". Па выніках работы журы Дар'я заняла 1 месца і стала пераможцам! Віншуем Дашу і яе навуковага кіраўніка Вольгу Уладзіміраўну Афонскую.
Жадаем поспехаў і перамог!