Траўматызм насельніцтва – адна з найважнейшых праблем грамадскага здароўя і аховы здароўя, актуальнасць якой вызначаецца не толькі медыцынскімі, а і сацыяльна-эканамічнымі аспектамі. Найбольшы ўзровень траўматызму адзначаецца ў мужчын ва ўзросце 20-49 гадоў, у жанчын – 30-59 гадоў.
Па дадзеных Сусветнай Арганізацыі Аховы здароўя штогод у свеце ў выніку траўм і іншых няшчасных выпадкаў гіне больш за 5 мільёнаў чалавек, што складае каля 9% ад агульнай колькасці смерцяў.
Пашкоджаннем, або траўмай, прынята называць наступства ўздзеяння на чалавека знешняга фактару (механічнага, фізічнага, хімічнага, радыёактыўнага, рэнтгенаўскага, электрычнага і інш.), парушаючага будову і цэласнасць тканін і нармальнае цячэнне фізіялагічных працэсаў.
Траўматызм можа і павінен быць папярэджаны.
Паспяховае вырашэнне праблемы па зніжэнні траўматызму і смяротнасці ад знешніх прычын магчыма толькі пры ўмове сумесных дзеянняў дзяржаўных структур на міжведамасным узроўні, падтрымцы мерапрыемстваў па фарміраванні здаровага і бяспечнага ладу жыцця грамадскімі арганізацыямі і, вельмі важна, шырокімі. масамі насельніцтва.
Беражыце сябе!!!