ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: +375177772096
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Пераможца рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў

26.04.2024
Пераможца рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў

У перыяд з 25.01.2024 па 12.03.2024 адбыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацый. У конкурсе прынялі ўдзел 77 юных экскурсаводаў з 22 раёнаў Мінскай вобласці. Сярод пераможцаў - вучань 11 класа нашай гімназіі Станкевіч Платон - 1 месца (кіраўнік - Дакука Сяргей Іванавіч). 

26.04.2024 праведзены Рэспубліканскі фестываль, мэтай якога стала фарміраванне ў дзяцей і  моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі экскурсійнай музейнай дзейнасці, прэзентацыі музеяў ва ўстановах адукацыі.

Напярэдадні фестываля, ў анлайн фармаце адбыўся першы тур заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі. 

Вучні – пераможцы абласных і Мінскага гарадскога этапаў конкурсу, прадставілі аглядную экскурсію-рэкламу па музеям гістарычнага (ваенна-гістарычныя, агульнагістарычныя, гістарычныя манаграфічныя, этнаграфічныя музеі), краязнаўчага, літаратурнага, прыродазнаўчага і мастацкага профіляў.

Другі тур арганізаваны ў дні правядзення фестывалю, падчас якога вучні прэзентавалі імправізаваную экскурсію па аднаму музейнаму экспанату  музея сваёй установы адукацыі.

Таксама ўдзельнікі фестывалю прадставілі калектыўную прэзентацыю «Школьны музей будучыні», сталі ўдзельнікамі адукацыйных праграм «Мінск – сталіца Беларусі» і «Подзвігу народа жыць у стагоддзях».

У рамках праграмы фестывалю вызначаны і ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь лепшыя юныя экскурсаводы музеяў у кожным профілі.

Станкевіч Платон атрымаў Дыплом ІІІ ступені ў намінацыі музеяў ваенна-гістарычнага профіля!

Віншуем Платона і яго кіраўніка Сяргея Іванавіча Дакуку! 

Версия сайта для слабовидящих