ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: +375177772096
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Акцыя па зборы пластыка

26.11.2020
Акцыя па зборы пластыка

Кожны год вучні, настаўнікі і бацькі прымаюць актыўны ўдзел у акцыях па зборы другаснай сыравіны. Раздзельна мы збіраем макулатуру, батарэйкі і пластык. 

У гэтым годзе мы вырашылі далучыцца да раённага праекта "Пластык+".

Пілотны праект «Пластык+», які запусціў Маладзёжны парламент Барысава, накіраваны на вытворчасць антывандальных пляцовак з другаснай сыравіны.  Арганізатары прапануюць укараніць у горадзе рацыянальную сістэму паасобнага збору адходаў.

Вопыт замежных краін паказвае, што выкарыстанне адходаў, падзел іх на карысныя кампаненты, прымяняемыя ў якасці другаснай сыравіны на прадпрыемствах, дазваляюць не толькі здабываць фінансавую выгаду са смецця, але і чысціць навакольнае асяроддзе.

Так на базе нашай гімназіі арганізаваўся часовы пукт па зборы пластыка. Актыўны ўдзел прынялі школы старой часткі горада: ДУА "Сярэдняя школа №17",  ДУА "Неманіцкая сярэдняя школа", ДУА "Старабарысаўская сярэдняя школа" і ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава".

Версия сайта для слабовидящих